Source text in English |
The winning entry has been announced in this pair.There were 3 entries submitted in this pair during the submission phase. The winning entry was determined based on finals round voting by peers.Competition in this pair is now closed. |
Захад ранку у нядзельку Я прачнуўся у нядзелю, Галава мяне прыкула да зямлі. На сняданак келіх піва наталіў маю патолю, І яшчэ адзін дадаў я на дэсерт. Я навобмацак у шафе адшукаў адну кашулю, Найчысцейшую між брудных. Вымыў твар і грэбнем космы разадраў, І па лесвіцы скаціўся на спатканне да світанку. Я учора у піўнусе прасмаліў душу і сэрца Цыгарэтамі і спевам, што сабраў. Але я ўсё ж зацягнуўся і дзівіўся на малога, Што нагой лупіў бляшанку, нібы мяч. Я цягнуўся ўздоўж алеі І унюхаў сытны водар смажанага кураняці для нядзельнае вячэры. Божа, ён мяне адкінуў ў тыя дні, што ўжо мінулі, Дзесьці, яксьці на шляху. І на ходніках ў нядзелю, Перакінь мяне у камень, Святы дух. Бо нядзеля пахне нечым, Што агортвае туга. І страшней ад самай смерці Гэты гук старога бруку Пад самотнымі нагамі Ў сонным горадзе нядзельным на заходзе дня. Ў парку я заўважыў бацьку, Ён малечу-рагатуху на арэлях спора гойдаў. Я спыніўся каля школкі Слухаў псальмы, што звінелі угары. Я пашнураваў па вулцы, Дзесьці там за небасхілам загучаў самотны звон, Рэхам адказала прорва, Нібы казкі явы ўчорашняга дня. | Entry #14915 — Discuss ![]() ![]()
|
Спускаючыся ў нядзелю раніцай Ну, прачнуўся я раніцай ў нядзелю Немагчыма трымаць галаву, каб не балела. І піва , якое я піў на сняданак, не было дрэнным, Так я выпіў яшчэ адно на дэсерт. Затым я пашураваў ў маім шафе паміж маіх вопратках І знайшоў самую чыстую з брудных кашуль. Тады я вымыў твар і прычасаўся І спусціўся спатыкаючыся па лесвіцы, каб сустрэць дзень. Я прапаліў мой розум у начы пазаўчора Цыгарэтамі і песнямі, якіх назбіраў. Але я запаліў сваю першую і глядзеў на маленькае дзіця, якое гуляючы з слоікам , шпурляла яго. Затым я перайшоў праз вуліцу І пачуў нядзельную пахвіну чыёй- та смажанай курыцы. І Гасподзь, вярнуў мяне да таго, што я страціў Дзесці , як-то на гэтым шляху. Тратуар у нядзелю раніцай, Божа, я жадаю, каб я быў закамянелы. Таму, што існуе нешта ў нядзелю, Што прымушае адчуваць сябе адзінокім. Няма нічога карацей , як паміранне Якое збольшага самотна як гук Тратуара спячага горада Калі спускацца нядзельнай раніцай. У парку я убачыў татkу З маленькай дзяўчынкай, якую ён гойдаў, яна смяялася. І я спыніўся каля нядзельнай школы І слухаў песні, якія яны спявалі. Затым я накіраваўся ўніз па вуліцы, І дзесці ў далечыні званіў самотны звон, І чуйся рэхам праз цясніну Як знікаючыя ўчорашнія мары. | Entry #14819 — Discuss ![]()
|
Раніца ў нядзелю Я прачнуўся ў нядзелю раніцай, А галава балела, як ты яе ні пакладзі. Піва да сняданку пайшло добра, І я яшчэ адно выпіў на дэсерт. Я парыўся ў шафе з адзеннем І знайшоў самую чыстую кашулю з брудных. Пасля я памыўся і прычасаўся, І збег па лесвіцы насустрач новаму дню. Вечарам я падкапціў сабе мазгі Цыгарэтамі і песнямі, якія я лабаў. Але я запаліў першую і паглядзеў, як малы Ганяе нагамі сметнік. Пасля я перайшоў вуліцу І адчуў пах нечыяй нядзельнай смажанай курыцы. І, Божа мой, гэта мяне павярнула да нечага, Што я недзе неяк згубіў. На тратуары ў раніцу ў нядзелю Я хачу, Госпадзе, каб мяне пабілі каменннямі, Таму што ў нядзелю Адчуваеш сябе самотна, І проста паміраеш, Так самотна На тратуары горада, які спіць… Раніца нядзелі. У парку я ўбачыў, як бацька Катае на арэлях дзяўчынку, а яна смяецца. Я стаў каля нядзельнай школы І паслухаў песні. Пасля я пайшоў далей па вуліцы, І недзе далёка званіў самотны звон, А рэха ішло па каньёне, Як учорашнія мары, што знікаюць. | Entry #14804 — Discuss ![]()
|