Раніца ў нядзелю
Я прачнуўся ў нядзелю раніцай,
А галава балела, як ты яе ні пакладзі.
Піва да сняданку пайшло добра,
І я яшчэ адно выпіў на дэсерт.
Я парыўся ў шафе з адзеннем
І знайшоў самую чыстую кашулю з брудных.
Пасля я памыўся і прычасаўся,
І збег па лесвіцы насустрач новаму дню.
Вечарам я падкапціў сабе мазгі
Цыгарэтамі і песнямі, якія я лабаў.
Але я запаліў першую і паглядзеў, як малы
Ганяе нагамі сметнік.
Пасля я перайшоў вуліцу
І адчуў пах нечыяй нядзельнай смажанай курыцы.
І, Божа мой, гэта мяне павярнула да нечага,
Што я недзе неяк згубіў.
На тратуары ў раніцу ў нядзелю
Я хачу, Госпадзе, каб мяне пабілі каменннямі,
Таму што ў нядзелю
Адчуваеш сябе самотна,
І проста паміраеш,
Так самотна
На тратуары горада, які спіць…
Раніца нядзелі.
У парку я ўбачыў, як бацька
Катае на арэлях дзяўчынку, а яна смяецца.
Я стаў каля нядзельнай школы
І паслухаў песні.
Пасля я пайшоў далей па вуліцы,
І недзе далёка званіў самотны звон,
А рэха ішло па каньёне,
Як учорашнія мары, што знікаюць.